Пінскім вяскоўцам раз на год паказваюць кіраўніцтва раёна

Аддзел ідэалогіі Пінскага райвыканкама праводзіць пастаянную акцыю — Дзень адкрытага ліста. Для гэтага ў краме абранай вёскі ставіцца “скрыня скаргаў”.
У яе вяскоўцы кідаюць свае пажаданні кіраўніцтву. Потым спецыялісты-ідэолагі апрацоўваюць цыдулкі. І ў дзень Х прывозяць адпаведных кіраўнікоў з раёна. Звычайна сяляне задаюць пытанні пра пенсіі і скасаваныя льготы.

Потым чыноўнікі на месцы вырашаюць некалькі дробных пытанняў. І ўсе прысутныя задаволеныя разыходзяцца да наступнага года.