Пінскія абітурыенты здзівілі ўсіх па выніках тэсціравання

Пінскія абітурыенты вызначыліся па выніках сёлетняга цэнтралізаванага тэсціравання. Прычым, не толькі выдатнымі вынікамі, але і найгоршымі. Сярод 36 удзельнікаў тэсціравання, якія ў Брэсцкай вобласці па некаторых прадметах набралі 100 балаў, аказаліся 6 пінчукоў. Аднак столькі ж пінчукоў аказалася і сярод 7 небаракаў, якія на Брэстчыне набралі 0 балаў.