Пінскія даішнікі абстралялі аўтамабіль, каб захапіць 3 тоны ялавічыны

Увечары, на трасе Жыдча-Невель недалёка ад украінскай мяжы супрацоўнікі ДПС вырашылі праверыць дакументы ў кіроўцы легкавога аўтамабіля з прычэпам.
Аднак, падазронае аўто не спынілася, а толькі дабавіла хуткасці. Міліцыянты пачалі пагоню. Толькі пасля шматразовых стрэлаў па колах аўтамабіля парушальнік спыніўся. Прычым, нягледзячы на 27 стрэлаў, выпушчаных у аўто, кіроўца не пацярпеў.

Тэхнічныя пашкоджанні атрымалі машына і прычэп. Пазней высветлілася, што за рулём быў 27-гадовы жыхар Пінска, які перавозіў у прычэпе 3 тоны ялавічыны, незаконна ўвезенай на тэрыторыю Беларусі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск