Пінскія міліцыянеры кожны дзень затрымліваюць больш за 30 чалавек
З пачатку года байцы роты патрульна-паставой службы міліцыі горада Пінска раскрылі 64 злачынствы. 19 з іх былі звязаны з абарачэннем наркотыкаў, паведамляе газета “Пінскі веснік”. Кожны дзень міліцэйскія патрулі робяць ад 30 да 60 затрыманняў гараджан, якія парушаюць парадак. Асабліва гэтая лічба падвышаецца ў выхадныя і святочныя дні.