Пінскія памежнікі будуць лавіць кантрабандыстаў на хуткасным кацеры

Пінскі памежны атрад атрымаў на ўзбраенне рачны кацер. Гэта другі за апошні год карабель, які будзе ахоўваць беларускую мяжу. Новы кацер з амерыканскім рухавіком можа плаваць па рэках з хуткасцю да 115 кіламетраў у гадзіну. А малая асадка дазваляе праходзіць нават па плыткіх месцах. Такія характарыстыкі дазволяць дагнаць любога кантрабандыста на палескіх рэках.