Пінскія прадпрыемствы аплоцяць будаўніцтва новай праваслаўнай царквы

Улады Пінску звярнуліся да савету дырэктараў гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый і папрасілі дапамагчы ў пабудове праваслаўнага храма. Новую царкву мяркуюць паставіць у гарадскім парку, на месцы былога Лешчанскага манастыра. Першым крокам дапамогі будзе суботнік: сродкі з яго і накіруюць на будаўніцтва.