Пінскія прадпрыемствы з-за крызісу прадаюць вялізныя вытворчыя плошчы

Пінскія горадаўтваральныя прадпрыемствы, якія працяглы час знаходзяцца ў крызісе, намагаюцца зменшыць свае выдаткі. Абсталяванне “ушчыльняюць”, а вызваленыя плошчы спрабуюць прадаць альбо здаць у арэнду.  Напрыклад, у трыкатажнага прадпрыемства ААТ “Палессе” аказаліся незанятымі амаль 33 тысячы квадратных метраў. А прадпрыемства “Кузлітмаш” марыць прыстроіць 50 тысяч квадратаў вытворчых памяшканняў.

Дарэчы, з дапамогай мясцовых уладаў, трыкатажнікі знайшлі выйсце. На іх тэрыторыі размесціцца супольнае прадпрыемства па вытворчасці штучнай скуры.