Пінскія ветэраны: Беларусь — незалежная краіна, якая не пацерпіць ціску

У Пінску афіцыйная частка святкавання Дня незалежнасці прайшла вельмі хутка. 20 хвілін цягнуўся ўрачысты мітынг. Потым прадстаўнікі працоўных калектываў усклалі кветкі да помніка партызанам і да вечнага агню.
Цікава, што на мітынгу старшыня мясцовай арганізацыі ветэранаў адзначыў, што Беларусь — гэта незалежная краіна, якая не пацерпіць ціску ні з Захаду, ні з Усходу. Пасля пачаліся народныя гулянні ў парку культуры і адпачынку. У гэтым годзе ў Пінску не будзе традыцыйнага святочнага салюту.