ПКБ падстрахуе сваіх кандыдатаў на выбарах партыйным вылучэннем

Пленум Цэнтральнага камітэта Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) адбыўся 1 чэрвеня. На ім была прынятая платформа партыі на парламенцкія выбары 2008 года. Як паведамляе БелаПАН, галоўная ідэяй платформы яе распрацоўшчыкі называюць неабходнасць кансалідаваць высілкі для ажыццяўлення зменаў у грамадстве.

Па словах сакратара ЦК ПКБ Алены Скрыган, платформа ПКБ падтрымлівае агульную лінію паслання да народа Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС), якая выяўляецца ў грамадскім кантролі над уладай.

У адзіным спісе кандыдатаў ад АДС на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў 19 чальцоў ПКБ. Яны будуць вылучацца шляхам збору подпісаў. Але разам з тым іх падстрахуюць і вылучэннем ад партыі. Партыйны з'езд з гэтай нагоды адбудзецца 10 жніўня.