Полацк увайшоў у склад Ганзейскага саюза Новага часу
Тры новыя гарады, а сярод іх і беларускі Полацк, увайшлі сёння, 20 чэрвеня, у склад Ганзейскага саюза Новага часу. Як паведамляе агенцтва REGNUM Новости, галасаванне па прыёму гарадоў у Новую Ганзу адбылося ў Вялікім Ноўгарадзе на агульным сходзе дэлегатаў ганзейскіх гарадоў. Спіс гарадоў-сяброў Новай Ганзы папоўнілі акрамя Полацка, галандскі Гронінген і невялікі ісландскі гарадок Сцікісхольмур.
Прэзідэнт Ганзейскага саюза Новага часу Бернд Заксе адзначыў, што паводле статута саюза, яго сябрам мае права стаць толькі горад, які быў у складзе Ганзейскага саюза ў Сярэднявеччы ці меў цесныя сувязі з тагачаснай Ганзой.
Спецыяльная камісія ў Любеке праводзіла праверку Полацка і высветліла, што ў сярэднявеччы ў горадзе знаходзілася адно з Ганзейскіх бюро.
На сённяшні час у складзе Ганзейскага саюза Новага часу знаходзіцца каля 170 гарадоў.