Полацкі Сафійскі сабор можа патрапіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА
Помнікі старажытнага Полацка могуць патрапіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Плануецца, што сёння прадстаўнік гэтай арганізацыі наведае Спаса-Прэабражэнскую царкву Полацкага Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра і Сафійскі сабор.
Таксама ён агледзіць і гістарычныя тэрыторыі, якія, як і архітэктурныя помнікі, звязаныя з імем праваслаўнай святой Еўфрасінні Полацкай.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, канчатковы вердыкт пра міжнароднае прызнанне полацкіх помнікаў будзе вынесены ў 2009 годзе.
Нагадаем, на сённяшні дзень у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА ўнесеныя чатыры аб'екты на тэрыторыі Беларусі: Белавежсая пушча, замкавы комплекс "Мір", рэзідэнцыя князёў Радзівілаў у Нясвіжы, а таксама адзін з аб'ектаў Дугі Струвэ.