Полацкія міліцыянты бяруць пад апеку дзіцячы прытулак
Міліцыянты з Полацкага ГАУС вырашылі афіцыйна “аформіць адносіны” з мясцовым дзіцячым прытулкам. Сёння плануецца падпісаць дамову паміж аддзелам ўнутраных справаў і аддзелам адукацыі. Міліцыянты мяркуюць не толькі працаваць з дзецьмі, прыцягваючы іх да заняткаў спортам і ладзячы цікавыя мерапрыемствы, але і заняцца выхаваннем нядбайных бацькоў, у якіх былі адабраныя дзеткі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск