Police завяршаюць сваю кар'еру ў Нью-Ёрку
Брытанскія рокеры The Police аб'явілі аб тым, што адыграюць апошні ў гісторыі гурта канцэрт гэтым летам у Нью-Ёрку. Шоў адбудзецца ў жніўні, адразу пасля заканчэння сусветнага рэуніун-тура калектыву, які стартаваў вясной 2007 года.
Дакладная дата і месца правядзення канцэрта стануць вядомыя пазней. На прэс-канферэнцыі, якая адбылася 6 траўня на Таймс Сквер, лідэр гурта Стынг заявіў, што атрыманыя ад продажу квіткоў сродкі будуць накіраваныя на вытворчасць праграм пра мастацтва на нью-ёркскіх каналах грамадскага тэлебачання Thirteen/WNET и WLIW New York.
Апроч таго, The Police ахвяруюць 1 мільён долараў на ўвасабленне ў жыццё праграмы MillionTreesNYC мэра Нью-Ёрка Майкла Блумберга. У рамках гэтай акцыі плануецца высадзіць у Нью-Ёрку да 2017 года 1 мільён дрэваў, што дазволіць да 2030 года панізіць выкіды вуглякіслага газу на 30%.
Ахвяраванне The Police забяспечыць увасабленне ў жыццё дзесятай часткі праграмы. «Нас з Нью-Ёркам звязвае даўняя гісторыя, упершыню мы прыехалі сюды яшчэ ў 1978 годзе. Цяпер мы хочам пакінуць гораду падарунак, які застанецца на дзесяцігоддзі», - тлумачыць Стынг.
Таксама на прэс-канферэнцыі мэр зрабіў кожнаму ўдзельніку The Police сімвалічныя ключы ад Нью-Ёрка, а Стынг у адказ уручыў Блумбергу пропуск за сцэну, які можна выкарыстоўваць на кожным канцэрце гурта.
Нагадаем, што фінальная частка рэуніун-тура брытанцаў стартавала 1 траўня ў Атаве. Усяго музыкантам належыць адыграць каля 50 канцэртаў у Паўночнай Амерыцы. Апошні выступ у рамках тура запланаваны на 5 жніўня ў Нікане, штат Нью-Ёрк.
Фота: www.moontown.ru