Польшча дала 600 тыс долараў на рамонт ачышчальных збудаванняў пад Брэстам

Паўтара мільёна злотых, а гэта каля 600 тысяч долараў, выдаткавала Польшча на экалагічны праект, звязаны з ракой Заходні Буг, піша “Рэспубліка”.
Шэсць рэзервуараў, пабудаваных для адстою сцёкавых вод за Брэстам на мяжы з Польшчай яшчэ ў 1960-х гадах, ужо даўно турбуюць заходнееўрапейскіх эколагаў.

Перапоўненыя глеем старыя назапашвальнікі рэальна пагражаюць Балтыйскаму мору.

Таму ў распачатай рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў, у якую ўкладваюцца сродкі абласнога бюджэту, рэспубліканскага фонду аховы навакольнага асяроддзя, пазыкі Сусветнага банка, актыўны ўдзел бяруць і заходнееўрапейскія краіны.

Датчане, напрыклад, ужо прафінансавалі ўсталяванне тут двух ліній з фільтр-прэсамі, якія дазваляюць брэсцкім камунальнікам перапрацоўваць да 70 адсоткаў глеевых ападкаў сцёкавых вод.