Польшча прапануе ЕС прыняць 5 постсавецкіх дзяржаваў на асаблівых правах
Польшча і Швецыя прапануюць Еўрасаюзу сфармаваць з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй і Азербайджанам арганізацыі "Усходняга партнёрства". Улады Польшчы і Швецыі плануюць прадаставіць свае прапановы адносна
новай палітыкі ў накірунку ўсходніх суседзяў на разгляд міністрам
замежных справаў ЕС у наступны панядзелак.
Ва "Усходняе партнёрства" ўвайдуць 27 дзяржаваў ЕС, а таксама Украіна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан. У рамках гэтай арганізацыі будуць праходзіць перамовы аб адмене візаў, увядзення зонаў свабоднага гандлю, і заключэнне стратэгічных пагадненняў.
Беларусь зможа далучыцца да новай ініцыятывы выключна на ўзроўні экспертаў.
"Усходняе партнёрства" будзе каардынавацца Еўракамісіяй.
УНІАН