Польшча прызнае Лукашэнка дэ-факта прэзідэнтам, але сустрэч з ім не плануе
Калі б прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не дапусціў фальсіфікацый вынікаў выбараў, то ў другім туры павінен быў пазмагацца з адным з апазіцыйных кандыдатаў. Пра гэта 5 студзеня на паседжанні камісій па знешніх сувязях Сойма і Сената Польшчы заявіў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, паведамляе REGNUM са спасылкай на "Польскае радыё" Міністр нагадаў, што АБСЕ не прызнала вынікаў выбараў. Сікорскі падкрэсліў, што пазіцыя Польшчы не будзе ствараць пратакольных праблем.
"Варшава будзе прымаць Аляксандра Лукашэнку як дэ-факта прэзідэнта. А МЗС не плануе сустрэч на высокім узроўні польскіх улад з Аляксандрам Лукашэнкам", - заявіў Сікорскі.
"Варшава будзе прымаць Аляксандра Лукашэнку як дэ-факта прэзідэнта. А МЗС не плануе сустрэч на высокім узроўні польскіх улад з Аляксандрам Лукашэнкам", - заявіў Сікорскі.