Польшча развітваецца з прэзідэнцкай парай (фота, онлайн)
На пляцы Пілсудскага ў Варшаве пачалося развітанне з прэзідэнтам Лехам Качынскім, яго жонкай Марыяй і бальшынёй ахвяраў авіякатастрофы 10 красавіка.
На пляц прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек. А 8.56 прысутныя правялі дзве хвіліны маўчання ў гонар загінулых. Па ўсёй краіне гучалі сірэны. У цэнтры плошчы стаіць вялікі алтар, каля якога будзе адслужаная жалобная імша спецыяльным пасланнікам з Ватыкану.
Людзі на пляц Пілсудскага ўсё прыбываюць. Прысутнічаюць некалькі сотняў журналістаў з усяго свету. Жалобныя ўрачыстасці пачнуцца а 13 гадзіне па мінскім часе.
Пахаванне прэзідэнцкай пары адбудзецца ў нядзелю ў Кракаве, жалобная імша пройдзе ў Марыяцкай Базіліцы, спадарства Качыньскія спачнуць у адмысловай крыпце у Вавэльскай катэдры, дзе ляжаць каралі, святыя і паэты.
Пабачыць трансляцыю онлайн з урачыстасці можна тут: http://wiadomosci.gazeta.pl/Wiadomosci/0,105934,7780449.html