Польшча зноў згадала пра дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі звярнуўся да беларускай тэмы, выступаючы ў польскім сойме. Як паведамляе БелаПАН, Сікорскі ў чарговы раз заклікаў беларускія ўлады да правядзення сістэмных зменаў у галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Па словах Сікорскага, змены павінны ўключаць у тым ліку права на правядзенне вольных сходаў, што асабліва важна для польскай меншасці ў Беларусі.