Польская паліцыя: На шчасце, раненні маладых беларусаў даволі лёгкія
Маладыя беларусы, якая патрапілі ў аварыю ў Польшчы, атрымалі лёгкія пашкоджанні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дзяжурны прэс-сакратар паліцыі Мазавецкага ваяводства Польшчы: “У асноўным гэта былі дзеці ад 14 да 25 гадоў — моладзь з Беларусі. 9 асобаў было паранена, але на шчасце выглядае на тое, што гэтыя раненні даволі лёгкія”.
Нагадаем, аўтобус з моладзю разбіўся недалёка польскага мястэчка Вулька-Бжуска. У выніку здарэння 9 чалавек трапілі ў шпіталь.
У прэс-службе паліцыі таксама распавялі пра падрабязнасці таго, як адбылася аварыя:
“Аварыя адбылася сёння каля 10-й гадзіны на ваяводскай дарозе каля мястэчка Вулька-Бжуска. Кіроўца аўтамабіля "Пежо" на скрыжаванні ўдарыў у бок аўтобусу”.