Польскі эксперт: змены палітычнай сістэмы ў Беларусі сёння немагчымыя

Сёння ў Беларусі няма магчымасці здзейсніць рэальныя змены палітычнай сістэмы. Такое меркаванне ў інтэрв'ю польскаму агенцтву РАР выказала віцэ-дырэктар варшаўскага Цэнтра Ўсходніх даследаванняў Катажына Пелчыньска-Наленч.  Паводле яе слоў, спадзяванні, што Мінск адкрыецца для супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, не былі рэалізаваныя. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ўлада нарошчвае кантроль над грамадствам, лічыць палітолаг.

Катажына Пелчыньска-Наленч адзначае, што на цяперашнім этапе Польшча не ўспрымаецца ў якасці важнага элемента палітыкі Мінска. "Для Лукашэнкі сёння найважнейшым пытаннем з'яўляюцца выбары, забеспячэнне свайго пераабрання і ўнутрыпалітычная стабільнасць", — цытуе словы польскага палітолага Regnum.