Польскі гурт “Lombard” выступіць на юбілеі Саюзу палякаў у Беларусі
Канцэрт польскага гурта “Lombard”, прысвечаны 25-годдзю з дня стварэння Саюза палякаў у Беларусі, пройдзе 2 траўня ў Гродне. Ён будзе называцца “Lombard у рамках Салідарнасці – шляхі да свабоды”. Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя здымкаў і фільмаў ад часоў польскай "Салідарнасці" да моманту ўваходу Польшчы ў склад Еўрасаюза.
Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Саюз палякаў на Усходзе і Саюз палякаў у Беларусі. Прадстаўнікі афіцыйнага Саюза палякаў гэтую падзею каментаваць адмовіліся.
Мерапрыемства распачнецца ў 19.00 на пляцоўцы каля польскага кансулята. Уваход вольны.
Гурт “Lombard” удзельнічаў у агітацыйнай кампаніі Качынскіх. І яго выступ заўсёды суправаджаецца відэастужкай, звязанай з падзеямі "Салідарнасці". Такія канцэрты ўжо адбыліся ў Мадрыдзе, Лос-Анжалесе, Чыкага.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна