Польскім злодзеям не спадабаўся беларускі дзяржаўны сцяг
Польская паліцыя ў Беластоку знайшла сумку ў якой знаходзіўся беларускі дзяржаўны сцяг і дакументы беларускіх баксёраў. Спартсмены прыехалі ў горад на спаборніцтвы. Пра гэта паведамляе Kurier Poranny. Паводле паліцыі хутчэй за ўсё хтосьці скраў сумку, але калі ўбачыў, што знаходзіцца ўнутры, вырашыў яе выкінуць.
Сумка была вернута трэнеру беларускіх баксёраў, які быў вельмі здзіўлены і задаволены вернутым рэчам.
Сумка была вернута трэнеру беларускіх баксёраў, які быў вельмі здзіўлены і задаволены вернутым рэчам.