Польскія мытнікі пачынаюць працу – Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы нармалізуецца, польскія памежнікі, якія ўжо некалькі дзён страйкуюць, выходзяць на працу.
Вось што паведаміў Еўрарадыё пра сітуацыю на мяжы кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка:
“Працэс нармалізацыі ідзе. Прыадчынілі “Варшаўскі мост”, пачалі пропуск. І ёсць перспектывы таго, што адчыняць “Казловічы” і пачнецца пропуск грузавых аўтамабіляў. На гродзенскім участку ўсё нармальна, сітуацыя застаецца там без зменаў.
Дзеянні, якія былі зроблены ўсімі органамі, беларускімі памежнікамі і польскім бокам, могуць гаварыць пра тое, што пайшлі на пэўныя саступкі мытні, працэс зрушыўся з мёртвай кропкі і пачалася праца”.
Далейшыя перспектывы развіцця сітуацыі стануць вядомыя на працягу дня.