Помнік 1000-годдзю Брэста хочуць паставіць за тры месяцы (фота)

У Брэсце пачаліся працы па ўзвядзенні помніка 1000-годдзю горада. Яго маюць адкрыць на Дзень горада 28 ліпеня. Пра гэта паведамілі рабочыя, якія ўсталёўвалі цокаль.
У аддзеле архітэктуры Брэсцкага гарвыканкама пацвердзілі: “Пастаўленая такая задача”.

З Мінска доктар урбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская сведчыць: спрэчны праект часткамі ўзгадняецца ў адпаведных міністэрствах і так будзе зацверджаны цалкам.

Некаторы час у горадзе хадзілі чуткі, што помнік, праект якога быў зацверджаны аблвыканкамам у студзені, не будуць будаваць з-за крызісу. Кошт яго — каля 3 мільярдаў рублёў.

Праект, на які з людзей збіралі грошы каля года, выклікаў шмат спрэчак і ў выніку некалькі разоў мяняўся.

У прыватнасці, аспрэчаны быў кароль польскі Ягайла, які надаў Брэсту Магдэбургскае права. З ініцыятывы праваслаўнай царквы на помніку будзе не ягоная статуя, а толькі барэльеф з надпісам.


Рабочыя майструюць цокаль


Контурны фанерны праект помніка 1000-годдзю Брэста ў натуральную велічыню