Помнік 1000-годдзю Брэста: работа над памылкамі пераносіцца на восень
Як паведамілі ў аддзеле культуры Брэсцкага гарвыканкама, тэксты 12 бронзавых дошак са шматлікімі памылкамі накіраваныя на экспертызу ў Акадэмію навук. Адказ чакаецца з дня на дзень. Потым цягам двух тыдняў памылкі выправяць. Нагадаем, помнік быў адкрыты 26 ліпеня на Дзень горада (Брэст адзначыць тысячагоддзе праз 10 гадоў). Ліцейныя работы выконвалі ў Пухавічах. У тэкстах помніка 70 разоў не скарочанае нескладовае “ў” і дапушчаныя яшчэ каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак.
Адзначым, што ў свой час аблвыканкам назваў 10 жніўня мяжой у часе для работы над памылкамі.
Адзначым, што ў свой час аблвыканкам назваў 10 жніўня мяжой у часе для работы над памылкамі.