Помнік Караткевічу ў Віцебску патрабуе рамонту (фота)

Пакуль улады абвяшчаюць пра адкрыццё новых помнікаў Уладзіміру Караткевічу, старыя пачынаюць развальвацца.
Міністэрства культуры абвясціла, што сёлета плануецца адкрыць два новыя помнікі Ўладзіміру Караткевічу — у Мінску і Кіеве. Міжы тым ужо пастаўленыя помнікі славутаму пісьменніку застаюцца без догляду і пачынаюць развальвацца.

Гэта адбываецца з помнікам Караткевічу ў Віцебску. Цягам апошніх гадоў дэфармаваліся металічныя дэталі канструкцыі, пакалоліся прыступкі каля помніка.