Помнік Леніну, які забіў маладзёна на Гомельшчыне, збіраюцца аднавіць

Бетонны помнік Леніну, які ўпаў на 21-гадовага жыхара Буда-Кашалёўскага раёна і забіў яго, збіраюцца аднавіць, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”. Па факце гібелі маладзёна праводзіцца праверка. Хутчэй за ўсё, крымінальная справа распачынацца не будзе.

Загінулы раней быў судзімы за хуліганства і ў Буда-Кашалёўскім раёне знаходзіўся на папраўчых працах. На помнік ён залез, каб пахваліцца перад кампаніяй.