Пошукі беларускіх турыстаў у Мурманскай вобласці працягваюцца без сабак
Расійскія выратавальнікі адмовіліся ад выкарыстання сабакаў у пошуках брэсцкіх лыжнікаў з-за надзвычай дрэннага надвор’я. Аднак, як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Расіі па Мурманскай вобласці Наталля Козырава, працы не спыняюцца і працягнуцца далей з дапамогай спецтэхнікі. Наталля Козырава: “Ад кіналагічных разлікаў мы адмовіліся, бо гэта немэтазгодна. А пошукавыя працы вядуцца пры дапамозе тэхнікі. У нас сакавік самы цяжкі месяц у гэтым плане: тут і снег, і завірухі. Сваякам паведамілі, мы гатовыя іх прыняць”.
Разам з ратавальнікамі на месцы трагедыі знаходзяцца і ўдзельнікі групы – Аляксандр Юрага і Дзмітры Фамін, якія здолелі выбрацца з лавіны самастойна.
Разам з ратавальнікамі на месцы трагедыі знаходзяцца і ўдзельнікі групы – Аляксандр Юрага і Дзмітры Фамін, якія здолелі выбрацца з лавіны самастойна.