Пра алімпійскую чэмпіёнку Кацярыну Карстэн знялі фільм

На студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” завершана праца над новым хранікальна-дакументальным фільмам “Кацярына”. Стужка распавядае пра лёс беларускі Каці Хадатовіч. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка і чатырохкратная чэмпіёнка свету па акадэмічным веславанні вось ужо дзесяць гадоў жыве ў Нямеччыне і носіць прозвішча Карстэн, але працягвае адстойваць гонар роднай Беларусі.

Спецыялісты падлічылі, што за адну гонку спартсменка пералапачвае 12 тон вады, паведамляе “Мінск-Навіны”. Як распавяла дырэктар студыі “Летапіс” Любоў Баталава, паглядзець фільм гледачы змогуць толькі ў верасні ў кінаклубе дакументальнага кіно у мінскім кінатэатры “Цэнтральны”.