Пра кантракт Аляксандра Глеба з "Барселонай" будзе заяўлена 14 ліпеня

Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб стаў новым гульцом іспанскай "Барселоны". Кошт яго пераходу з лонданскага "Арсенала" складзе больш за 13 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Аднак афіцыйная інфармацыя на гэты конт з'явіцца не раней за панядзелак.
Інфармацыя пра падпісаны ўчора кантракт беларускага футбаліста са знакамітым іспанскім клубам спачатку з'явілася ў англійскіх і іспанскіх СМІ. Пагадненне Глеба з каталонскім клубам разлічанае на чатыры гады.

Агент Глеба Мікалай Шпілеўскі традыцыйна асцярожны ў сваіх заявах і не пацвярджае падпісанне кантракту:

"Ніякі кантракт не падпісаны. Калі ён будзе падпісаны, усім стане вядома... Калі афіцыйныя крыніцы аб'явяць - ці яго менеджэр Нікас Шпілеўскі, ці "Барселона", ці "Арсенал" аб'явяць пра заключэнне кантракту, тады гэта ўсё будзе падпісана".