Працаўнік Глыбоцкай царквы: Там былі кулі ад вогнестрэльнай зброі (фота)
Карэспандэнт Еўрарадыё на свае вочы пабачыў месца, дзе знайшлі таямнічыя парэшткі трыццаці чалавек, і пагутарыў з відавочцамі знаходкі У сутарэннях Глыбоцкай царквы тры тыдні таму знайшлі парэшткі амаль 30 чалавек. Паводле незалежных краязнаўцаў, гэта — растраляныя камуністамі ў 1939 годзе чыноўнікі мясцовай польскай адміністрацыі разам з сем’ямі, сярод якіх былі і беларусы. Пра гэта сведчаць гузікі з польскімі надпісамі, кавалкі польскамоўных газет. Міліцыянты і бацюшка схіляюцца да іншай версіі, што гэта — старадаўняе пахаванне манахаў. Я спускаюся ў падзямелле Глыбоцкай царквы, каб пабачыць усё на свае вочы і пагутарыць з мясцовымі працаўнікамі.
Парэшткі ўжо прыбраныя. Як кажуць у царкве, косткі павезлі ў Мінск “на экспертызу”. Трэба адзначыць, што целы трох дзесяткаў чалавек былі замураваныя ў нішу пад лесвіцай, без трунаў, адно на адным. Іншыя ж пахаванні ў сутарэннях храма здзейсненыя па-людску — у нішах сценаў альбо ў трунах у зямлі. Падыходжу да працаўніка, які выносіць друз пасля раскопак. Аляксей, які, між іншым, скончыў Жыровіцкую духоўную семінарыю, у курсе ўсяе справы.
Еўрарадыё: Рэшткі знайшлі ў нішы пад лесвіцай, так?
Аляксей: Так.
Еўрарадыё: І колькі там прыкладна было людзей?
Аляксей: Прыкладна каля трыццаці.
Еўрарадыё: Ёсць розныя версіі, хто гэтыя людзі. Паводле адной — манахі. Паводле другой — мірскія людзі, якіх нявінна забілі. Як вы лічыце, што больш верагодна?
Аляксей: Больш верагодна, канешне, што там мірскія людзі былі. Але дакладна я не ведаю, не магу сказаць. Як кажуць іншыя, гэта хутчэй за ўсё мірскія людзі.
Еўрарадыё: Калі казаць пра версію, што гэта — закатаваныя. Ці былі знойдзеныя кулі ці гільзы ў пацверджанне гэтай версіі?
Аляксей: Я штосьці чуў, што там былі кулі ад вогнестрэльнай зброі, але на свае вочы не бачыў. Але чуў пра гэта.
Еўрарадыё: Вы паказалі мне, што тут ёсць яшчэ адная адкрытая труна і адная закрытая. Да якога перыяду яны могуць адносіцца?
Аляксей: Відаць, да часу XVII-XVIII стагоддзя…
Еўрарадыё: А вось нішы яшчэ тут ёсць. Тут таксама былі пахаванні?
Аляксей: Увогуле напачатку гэты склеп быў для таго, каб хаваць людзей. Знаных людзей, манахаў…
Еўрарадыё: А ці праўда, што тут яшчэ адзін падземны паверх можа быць?
Аляксей: Ёсць такая версія, але гэта лічыцца легендай, дакладных звестак няма.
Еўрарадыё: А рэшта падземнага ходу, што вы мне паказваеце — куды ён мог весці?..
Аляксей: Ён мог ісці праз увесь горад. Паводле сведчанняў старажылаў, да былога манастыру, дзе зараз знаходзіцца турма. Лічыцца, што ён вядзе туды.
Версія пра забітых палякаў ускосна пацвярджаецца тым, што адразу пасля знаходкі ў Глыбокае прыехаў амбасадар Польшчы Генрых Літвін.
Еўрарадыё: Ці праўда, што ў сувязі са знаходкамі парэшткаў людзей сюды прыязджаў польскі амбасадар?
Аляксей: Так, бацюшка сустракаўся з ім, нешта абмяркоўвалі. Гэта было адразу, як знайшлі гэтыя рэшткі.
Еўрарадыё: Амбасадар лічыць, што тут пахаваныя забітыя польскія грамадзяне?..
Аляксей: Так, ён схіляецца да гэтай версіі.
А вось бабуля, якая даглядае храм, схіляецца да іншай версіі. Яна не верыць у тое, што гэта парэшткі растраляных людзей.
Еўрарадыё: Як вы лічыце, хто гэтых людзей забіў?
Бабуля: Хто тут рабіў, той тут і пахаваны!
Еўрарадыё: Вы што, так жа не хаваюць людзей — пад лесвіцай!..
Бабуля: Не хаваюць, але пахавалі. Бо тут жа ж быў кансервавы завод, і знаходзілі трупы. Дзе яны дзелі? Хавалі.
Сутарэнні Глыбоцкай царквы, выглядае, захоўваюць яшчэ шмат таямніцаў. У зямлі застаюцца неадкрытыя труны, у сценах — замураваныя нішы. Глыбоцкія краязнаўцы сцвярджаюць, што знойдзеныя кулі і гільзы спецыяльна хутка вывезлі далей ад цікаўных вачэй. Ці будзе дадзены аб’ектыўны адказ, чые парэшткі захоўвае царква ў Глыбокім?..
Гэта галоўная зала сутарэнняў, за якой ідуць яшчэ дзве падобнага памеру, ад якіх, у сваю чаргу, адыходзіць шмат меншых
На гэтай сцяне таксама відаць след былога праходу
Закладзеныя адтуліны таксама могуць хаваць шмат сюрпрызаў
У глыбоцкіх сутарэннях лёгка заблукаць
Аляксей паказвае яшчэ не адкрытую труну ў падлозе сутарэнняў
Фота аўтара

Тут, у нішы галоўнай лесвіцы, тры тыдні таму знайшлі парэшткі трыццаці чалавек – без трунаў, накіданых адно на аднаго

...незразумелая гільза…