Працаўнікоў масласырзавода затрымалі падчас перакідвання праз плот сыра
Спробу скрасці сыр на некалькі мільёнаў рублёў прадухілілі міліцыянты на Скідзельскім масласырзаводзе. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Цэлая група працаўнікоў прадпрыемства была затрыманая пры перакідванні галовак сыру праз плот прадпрыемства. З двух бакоў плота масласырзавода праваахоўнікі налічылі 34 галоўкі сыра. Страты прадпрыемства склалі 3,2 мільёна рублёў. Супрацоўнікамі Гродзенскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў заведзеная крымінальная справа”.