Працяг “Іроніі лёсу” у кінатэатрах паглядзела чвэрць мільёна мінчукоў

Больш за 250 тысяч гледачоў паглядзелі фільм "Іронія лёсу. Працяг" у мінскіх кінатэатрах. Пра гэта паведаміў начальнік "Кінавідэапракату" Васіль Коктыш.

Паводле яго слоў, гэты фільм будзе лідэрам па пракаце ў 2008 годзе. У некаторых буйных кінатэатрах гэты фільм стаў дэманстравацца паўторна.

Па прагнозах, да канца студзеня ў Мінску яго паглядзяць больш за 270 тысяч гледачоў. Васіль Коктыш адзначыў, што "Іронія лёсу. Працяг" пабіў рэкорд лідэра мінскага пракату 2007 года — фільма "Піраты Карыбскага мора", які паглядзелі 212 тысяч чалавек.

“Інтэрфакс”