Прадаўшчыца не спалохалася пісталета і зачыніла рабаўніка ў краме
Здарэнне адбылося ў Полацку.
Мужчына, які раней быў асуджаны за рабаванне, здзейсніў разбойны напад на краму.
Зламыснік зайшоў у адну з крамаў перад яе закрыццём, узяў прадукты і, паклаўшы іх у пакет, сабраўся сыходзіць. Прадаўшчыца запатрабавала, каб ён аплаціў тавар. Тады мужчына выхапіў пнеўматычны пісталет ды стаў патрабаваць яшчэ і гарэлку.
Убачыўшы перад сабой узброенага злачынцу, жанчына выскачыла з крамы, хутка зачыніўшы дзверы на ключ. Крыкі аб дапамозе пачулі супрацоўнікі полацкага аддзела дэпартамента аховы, якія праязджалі міма. Злачынцу затрымалі, паведамляе БЕЛТА.
Фота — Мінск-навіны