Прадпрымальнік арганізаваў дома дабрачынны абед для маламаёмасных людзей
Дабрачынны абед для маламаёмасных землякоў арганізаваў дома баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус. Паколькі сталоўкі і рэстаран адмовілі ў арэндзе, ён сабраў 15 пенсіянераў на падворку прыватнага дома, накарміў іх пельменямі, прыгатаванымі на вогнішчы, і блінамі. А пасля прадпрымальнік разам са сваімі гасцямі спяваў песні. Мікалай Чарнавус: "Пасядзелі, песні паспявалі. Спявалі песні без баяна, таму што аддзел культуры гарвыканкама забараніў з Чарнавусам удзельнічаць якому-небудзь калектыву. Калі хто будзе ўзельнічаць, пазвальняем, сказалі".
Нагадаем, першую падобную акцыю Мікалай Чарнавус зладзіў месяц таму на баранавіцкім рынку. Тады яго абвінавацілі ў парушэнні санітарна-гігіенічных правілаў і пагражалі штрафам.
Карміць маламаёмасных землякоў абедамі баранавіцкі прадпрымальнік плануе і надалей.
Фота — intex-press.by