Прадпрымальнікам і юрасобам дазволілі не рэгістраваць кошты
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі вызваленыя ад рэгістрацыі коштаў (тарыфаў) у выпадку немагчымасці прытрымлівання ўсталяваных лімітавых індэксаў іх змены. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў.
Пастанова прынята 22 лютага 2008 года і набывае моц са дня афіцыйнага апублікавання. Па меркаванні Міністэрства эканомікі, пастанова з'яўляецца важным крокам на шляху да лібералізацыі цэнавога заканадаўства ў Беларусі.
Цяпер не патрэбна рэгістраваць кошты на піваварны солад і піва, спадарожную прадукцыю, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Скасаваная рэгістрацыя на білеты на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца падчас гастроляў, а таксама ў рамках фэстаў.
Не патрэбная рэгістрацыя коштаў на вырабы народных рамёстваў і тарыфаў на паслугі па арганізацыі ўдзелу ў выставах, канферэнцыях, прэзентацыях, семінарах, лекцыях. Цяпер прадпрымальнікі вызваленыя ад рэгістрацыі тарыфаў на паслугі па перавозцы пасажыраў з-за меж Беларусі або транзітам праз тэрыторыю краіны і тарыфаў на паслугі па размяшчэнні рэкламы.
БЕЛТА