Прадпрымальнікам не трэба рэгістраваць кошты на новыя тавары і паслугі

У Беларусі адмененая неабходнасць рэгістрацыі коштаў на новыя тавары (работы, паслугі). Выключэннем засталіся толькі тарыфы на новыя платныя медыцынскія паслугі. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі.   Як адзначае БЕЛТА, гэтае рашэнне дазволіць знізіць дакументазварот, больш аператыўна ўкараняць новыя віды прадукцыі. На індывідуальных прадпрымальнікаў (за выняткам тых, якія аказваюць платныя медыцынскія паслугі) не будзе распаўсюджвацца патрабаванне аб неабходнасці захоўваць гранічныя індэксы змены адпускных коштаў і іх рэгістрацыі.

Таксама з пераліку тавараў (работаў, паслуг), кошты на якія рэгулююцца Саветам Міністраў, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, Нацыянальным банкам, скасоўваецца шэраг тавараў і паслуг, якія не з'яўляюцца сацыяльна значнымі.