Прадпрымальнікі мусяць зрабіць даплату за электраэнергію
Энергетыкі папярэдзілі кіраўнікоў маладзечанскіх прадпрыемстваў недзяржаўных форм уласнасці, што яны мусяць зрабіць даплату за скарыстаную электраэнергію.
Нагадаем, недзяржаўныя прадпрыемствы робяць поўную месячную перадаплату за электрычнасць.
26 студзеня стала вядома, што тарыфы на яе з 1 студзеня павялічыліся амаль на 22 адсоткі.
Яшчэ ў мінулую пятніцу прадпрымальнікам паведамілі, што ім давядзецца даплачваць за ўжо набыты тавар.
Зрабіць пераразлік і пацвердзіць законнасць сваіх дзеянняў адпаведнымі пастановамі Мінэканомікі супрацоўнікі Маладзечанскага аддзялення філіяла “Энергасбыт” абяцалі ў панядзелак.
Аднак, паводле некаторых звестак, ніякіх афіцыйных дакументаў са сталіцы так і не прыйшло. Праўда, пераразлік яны зрабіць паспелі.
Разумеючы, што непацверджаныя неабходнымі паперамі патрабаванні аб даплаце не маюць законнай падставы, супрацоўнікі “Энеграсбыту” і “Энерганагляду” звярнуліся да метаду пугі і перніка.
Адным у выпадку адмовы пагражалі рознымі непрыемнасцямі, іншых прадпрымальнікаў проста ўгаворвалі пералічыць грошы.
“Да мяне ад імя кіраўніцтва “Энергасбыту” звярнуўся добры знаёмы, - кажа прадпрымальнік Алег Нікалаеў, — і папрасіў выканаць іх просьбу: даплаціць да ранейшых 4 мільёнаў яшчэ 524 тысячы рублёў.
Калі б не гэта, альбо пачалі пагражаць, плаціць не стаў бы прынцыпова”. Даваць каментар наконт таго, чаму пастанова з Міністэрства так і не прыйшла і ці будзе яна ўвогуле, маладзечанскія энергетыкі адмовіліся, спасылаючыся на сваю недасведчанасць.