Прадстаўніцтва Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-ЕС" будзе ў Мінску

У Мінску можа з'явіцца Прадстаўніцтва Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-ЕС". Пра гэта заявіў старшыня Савета Джэймс Уілсан. Паводле яго словаў, гэта стане магчымым у выпадку поспеху запланаваных на 2008 год мерапрыемстваў. Спадар Уілсан таксама адзначыў, што пры пасярэдніцтве Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-ЕС" працягваецца працэс, "накіраваны на аднаўленне Беларусі ў сістэме гандлёвых прэферэнцый".

Агенцтва "Інтэрфакс" нагадвае, што Савет быў створаны ў 2007 годзе для садзейнічання эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусі і Еўрапейскага саюза. Офіс Савета дзелавога супрацоўніцтва знаходзіцца ў Бруселі.