Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША правядзе перамовы ў Мінску ў справе Зэльцэра
Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША правядзе сёння ў Мінску сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі ў справе амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які летась быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі.
Паводле слоў памочніка кіраўніка Беларусі па знешняй палітыцы Валянціна Рыбакова, падчас візіта амерыканскага прадстаўніка будуць абмяркоўвацца "пытанні юрыдычнага характару". Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе амбасады ЗША, чыноўнік Дзярждэпартамента прыехаў у Беларусь на запрашэнне беларускіх уладаў.
Нагадаем, Зэльцэр быў арыштаваны ў сакавіку 2008 года ў мінскім аэрапорце разам са сваёй сакратаркай, грамадзянкай Расіі Владленай Функ. У жніўні Зэльцэр быў асуджаны за выкарыстанне фальшывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. ЗША неаднаразова заклікалі беларускія ўлады вызваліць Эмануіла Зэльцэра з меркаванняў гуманнасці, паколькі ў зняволенні стан яго здароўя сур'ёзна пагоршыўся.