Прадстаўнік Мінабароны не верыць, што людзей пад Гомелем расстраляла НКВД

Няма падставаў лічыць, што ў масавым пахаванні пад Гомелем знаходзяцца рэпрэсаваныя савецкім рэжымам.

Такую заяву зрабіў начальнік упраўлення па ўвекачечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Узброеных сілаў Беларусі палкоўнік Віктар Шумскі. Ён лічыць, што знаходка гільзаў савецкай вытворчасці не можа сведчыць пра тое, што людзей расстралялі супрацоўнікі НКВД.

«Усім добра вядома, што паліцыю ў гады вайны неміцы ўзбройвалі трафейнай зброяй», адзначае Шумскі. Паводле яго словаў, разабрацца ў сітуацыі мусяць мясцовыя ўлады, якія для гэтага «маюць і час, і магчымасці».

Нагадаем, нядаўна 52-гі пошукавы батальён Міністэрства абароны пачаў раскопкі ў двух кіламетрах на паўднёвы-усход аб Гомеля. Былі знойдзены каля трох дзесяткаў парэшткаў расстраляных у патыліцу людзей.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ў Шчакатоўскім лесе расстрэлы праводзіла НКВД. Паводле словаў гісторыка Ігара Кузняцова, гэтае пахаванне было вядома з 1998 года, пракуратура праводзіла расследаванне, вынікі якога невядомыя.

Гомельская рэгіянальная кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў прапанавала абласному савету стварыць спецыяльную камісію для высвятлення прычын масавых пахаванняў у лесе каля абласнога цэнтра.

БелаПАН