Прадстаўнікі КХП-БНФ у Мінску памінаюць ахвяр сталінскіх рэпрэсій
Каля трыццаці актывістаў Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ удзельнічаюць у акцыі, прысвечанай памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Акцыя прымеркаваная да Дня памінання продкаў (Дзяды), які традыцыйна адзначаецца ў пачатку лістапада, нагадвае БелаПАН. Шэсце, санкцыянаванае гарадскімі ўладамі, пачалося 8 лістапада каля поўдня ад Палаца культуры камвольнага камбіната. Яго ўдзельнікі накіроўваюцца да Лошыцкага яра, дзе ў перыяд сталінскіх рэпрэсій улады расстрэльвалі нявінных людзей. Там плануецца правесці мітынг.
Удзельнікі шэсця нясуць кветкі, бела-чырвона-белыя сцягі, партыйную сімволіку і расцяжкі з надпісам "Дзяды".
За акцыяй назіраюць супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.
Удзельнікі шэсця нясуць кветкі, бела-чырвона-белыя сцягі, партыйную сімволіку і расцяжкі з надпісам "Дзяды".
За акцыяй назіраюць супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.