Праект указу аб адраснай сацыяльнай падтрымцы будзе прадстаўлены ўраду
Спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі працуюць над падрыхтоўкай праекту ўказу прэзідэнта “Аб адраснай сацыяльнай падтрымцы насельніцтва”. Гэты дакумент будзе прадстаўлены Савету міністраў да 20 ліпеня бягучага
году, паведаміла БелТА прэс-сакратар міністэрства Галіна Трафіменка.
Паводле яе словаў, пры распрацоўцы праекту ўказу выкарыстоўваюцца найбольш аптымальныя і прымальныя варыянты аказання дзяржаўнай сапцыяльнай падтрымкі студэнтам, навучэнцам, пенсіянерам, малалетнім вязням канлагероў, інвалідам 3й групы, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох год і дзяцей-інвалідаў.
Нагадаем, што сацыяльная адрасная дапамога ўводзіцца замест адмененых ільготаў.