Прафесар Эндрэ Шыка: Найбольшую дыскрымінацыю адчуваюць беларусы ў Літве
У найбольшай ступені пачуццё дыскрымінацыі ва Ўсходняй Еўропе адчуваюць беларусы ў Літве і рускія ў Латвіі. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю, апублікаваным у венгерскіх СМІ, прафесар даследчага інстытута TARKI Эндрэ Шыка, які спасылаецца на папярэднія вынікі першага этапа праекта ENRI-East. На жаль, дэталі даследавання невядомыя.
Сайт telegraf.lv адзначае, што гэты праект з'яўляецца спецыяльнай міжнароднай даследчай праграмай, у межах якой працуюць 11 камандаў, з больш чым 50 сацыёлагамі і экспертамі з 10 краін ЕС і СНД. Праект фінансуецца Еўракамісіяй. Мэтай навуковай праграмы ENRI-East з'яўляецца дэтальнае вывучэнне праблемаў фармавання і ўзаемадзеяння сацыяльна-этнічных ідэндычнасцяў ў краінах Усходняй Еўропы.