Прафсаюз РЭП рыхтуе ў Беларусі агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту
Агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту плануе правесці 3 красавіка прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці. Паводле слоў аднаго з яго лідэраў Аляксандра Бухвостава, такое рашэнне прынятае ў сувязі з адмовай уладаў зарэгістраваць суполкі РЭП у Магілёве, Віцебску і Гомелі.
Агульнарэспубліканская акцыя, па задумцы арганізатараў, мусіць складацца з правядзення ва ўсіх абласных і шэрагу раённых цэнтрах краіны пікетаў супраць парушэння правоў прафсаюзаў.
Таксама кіраўніцтва РЭП вырашыла звярнуцца ў суд са скаргай на адмову ў рэгістрацыі суполак. Інфармацыя пра адмову ў рэгістрацыі ўжо накіраваная ў Міжнародную арганізацыю працы.
БелаПАН