Прагноз па крэдытным рэйтынгу Беларусі прызнаны негатыўным
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's панізіла прагноз па крэдытным рэйтынгу Беларусі з "стабільнага" на "негатыўны". Агенцтва пры гэтым пацвердзіла рэйтынгі на ўзроўні B+ у замежнай валюце, BB доўгатэрміновыя і B кароткатэрміновыя ў нацыянальнай валюце. Агенцтва звяртае ўвагу на тое, што крэдыты ад Расіі і МВФ здольныя забяспечыць часовае палягчэнне беларускім фінансам. Аднак патэнцыйна балючыя меры па ўрэгуляванні здаюцца непазбежнымі, каб забяспечыць замежную ліквіднасць у сярэднетэрміновы перыяд, мяркуе S&P.
Наша ніва
Наша ніва