Прагноз росту ВУП на 2014 год зніжаны з 9,6% да 5,7%
Адпаведны праект пададзены на разгляд Савета міністраў.
Па звестках БелаПАН, такая лічба прыводзіцца ў абноўленай канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год.
Мяркуецца, што асноўным фактарам эканамічнага росту ў будучым годзе павінна стаць павелічэнне экспарту. Эканамічныя ўлады, якія рыхтавалі канцэпцыю прагнозу, запланавалі ў 2014 годзе рост экспарту тавараў і паслуг на 11,4%.
Распрацоўкай прагнозных дакументаў на 2014 года эканамічныя ўлады сталі займацца ў другім квартале гэтага года. У чэрвеньскай рэдакцыі канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, па наяўных звестках, быў запланаваны рост ВУП на ўзроўні 9,6%.