Праграміст, зубны тэхнік, будаўнік — самыя папулярныя прафесіі ў каледжах
Прыём дакументаў у паступаючых у каледжы на аснове базавай школы завяршыўся 29 ліпеня.
Уступныя выпрабаванні для іх праходзяць з 30 ліпеня па 8 жніўня, паведамляе БЕЛТА.
Па выніках пададзеных заяў найболей запатрабаванымі спецыяльнасцямі ў дзевяцікласнікаў былі сёлета наступныя прафесіі: праграміст, памочнік лекара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, зубны тэхнік, тэхнік-будаўнік, мастак-мадэльер (цырульнік), дызайнер, тэхнік-механік па эксплуатацыі аўтамабіляў, юрыст, тэхнік-электрык, тэхнік-энергетык.
Не вельмі вялікім попытам карыстаюцца спецыяльнасці сельскай гаспадаркі, хімічнай прамысловасці, народнай творчасці.
Фота — maxpark.com