Праграмісты з усёй Беларусі ўдзельнічалі ў Мінску ў аўтагонках

Праграмісты, менеджэры і сістэмныя адміністратары з усёй Беларусі ўдзельнічалі ў “IT-Спартакіядзе”, якая ўчора прайшла ў Мінску.
За перамогу спаборнічалі трыццаць аматараў эстрыму, аб’яднаных у пяць камандаў. Яны ўзялі ўдзел у аўтагонках.

Таксама планавалася правядзенне конкурсу міс “IT-2007”, аднак усіх прыгажуняў напалохала халоднае і даждлівае надвор’е. Таму пазней конкурс пройдзе віртуальна – у інтэрнэце.

ОНТ