Пракуратура гатова выслухаць расповед Міхалевіча пра катаванні ў СІЗА КДБ
Для гэтага экс-кандыдату ў прэзідэнты неабходна асабіста прыйсці да следчага, гэта значыць вярнуцца ў Беларусь.
Генеральная пракуратура адпрэчыла прапанову аб дачы Алесем Міхалевічам завочных тлумачэнняў з нагоды сваіх заяў пра катаванні ў СІЗА КДБ. Пра гэта паведаміла БелаПАН жонка палітыка.
Мілана Міхалевіч паведаміла, што 23 сакавіка з ёй звязаўся следчы Генпракуратуры і заявіў, што паказанні, дадзеныя ў любы іншай, акрамя прадугледжанай законам форме, не будуць мець юрыдычнай моцы. Перад атрыманнем тлумачэнняў следчы павінен растлумачыць Міхалевічу яго правы і абавязкі, папярэдзіць аб адказнасці за дачу ілжывых паказанняў. У сувязі з гэтым дача тлумачэнняў магчымая толькі асабіста і толькі на тэрыторыі Беларусі, сказала Мілана.